Аршанская бітва – 1514. Разумець і пераасэнсоўваць

Матэрыял перадрукаваны з budzma.by

8 верасня мы адзначаем угодкі Аршанскай бітвы. Сёлета ў яе вялікі юбілей – з часу падзеі прайшло роўна паўтысячагоддзя. Вялікае свята павіннае выклікаць не толькі эйфарыю. Трэба чарговы раз задумацца над сутнасцю рэчаў і іх сапраўдным значэннем. Чым была Аршанская бітва? Наколькі добра мы яе ведаем, разумеем?

Аршанская бітва стала адным з кутніх камянёў беларускай нацыянальнай ідэі. Калі браць ваенную гісторыю, хіба не знойдзеш іншай падзеі, якая б цвёрда асацыявалася з пераможным чынам беларусаў? Што важна, гэта была перамога над усходнім суседам, на чым часта акцэнтуюць увагу. Ужо даволі даўно Аршанская бітва стала трывалым ідэалагічным рэсурсам у палітычнай барацьбе розных беларускіх дыскурсаў. Калі ўлады “носяцца” з Вялікай Айчыннай вайной і партызанамі, то супрацьлеглы бок узяў на ўзбраенне падзею далёкага XVI стагоддзя.

Хацелася б абстрагавацца ад палітычнай афарбоўкі славутай перамогі і цалкам засяродзіцца на яе гістарычным гучанні. Важна раскрыць своеасаблівы “код памяці”, якім ёсць Аршанская бітва і чый патэнцыял беларускай супольнасцю не выкарыстоўваецца напоўніцу. Мы маем, як ні прыкра гучыць, штампаваны вобраз бітвы. Ганарыцца ёю без ценю сумнення – мала. Любую гістарычную падзею трэба разумець і пераасэнсоўваць, ужывацца ў яе і не баяцца бачыць яе па-новаму, часам і ў непрыглядным святле.

Здавалася б, усё проста – “мы разбілі маскалёў”. З гэтым паспрачацца цяжка. Хаця ў Расіі апошнім часам назіраюцца выразныя спробы перафарматаваць вобраз бітвы, пазбавіўшы яе не толькі значэння, але і вартасці. На жаль, гэта робіцца не дзеля пошуку гістарычнай праўды ці хаця б аднаўлення гістарычнай справядлівасці. Мы назіраем пераход да палітычнага матывавання і ангажавання пры навуковым вывучэнні падзеі. А гэта ўжо кепска.

Можна вылічваць з дакладнасцю (і гэта будзе прыводзіць да меншых лічбаў) жаўнераў, што ўзялі ўдзел у баі, і палеглых на полі бітвы, змяншаць маштабы бітвы, указваць, што выразных і моцных наступстваў для Вялікага Княства яна не мела. Усё гэта, калі глядзець на справу аднабока, даволі слушна. Сапраўды, Смаленск, страчаны ў жніўні 1514 г., найважнейшы стратэгічны цэнтр, застаўся за маскоўцамі. Вайсковы патэнцыял непрыяцеля не быў разбіты. Пераламаць ход вайны, па вялікім рахунку, таксама не ўдалося.

Аднак за гэтымі “абвяржэннямі міфаў” губляецца нешта істотна важнае, што можа зразумець толькі чалавек з генамі памяці, так бы мовіць, з гэтага боку – сапраўдны беларус, украінец альбо літовец. Гаворка пра няўлоўнае пачуцце неаспрэчнай перамогі.  Калі паглядзець на Аршанскую бітву як на феномен гістарычнай памяці, то можна ўбачыць, як яна адразу стала гонарам шляхты, своеасаблівым сімвалам пераможнага чыну. Прытым бітва пад Оршай як ідэальны вобраз перамогі замацавалася не толькі ў галовах інтэлектуалаў і адукаванай супольнасці, але і глыбока ўкаранілася ў фальклорнай традыцыі. Добра відаць, што гэты “міф” не навязваўся прапагандыстамі таго часу…

Яшчэ адзін важны момант. Аршанская бітва выдатна ўпісалася ў аналы еўрапейскага ваеннага мастацтва. Калі раней змаганне з усходнім праціўнікам вялося з дапамогай старых “рускіх” звычаяў”, то цяпер супраць яго былі задзейнічаныя, так бы мовіць, найсучаснейшыя тэхналогіі. Гаворка вядзецца і пра артылерыю, і пра выкарыстанне найноўшых тактычных прыёмаў. Нават рукапашны бой выглядаў па-новаму. Гэта было сведчанне новай сілы. Таму гэтая перамога і ўзрушыла грамадства ў ВКЛ і Польшчы, і зрабіла вялікае ўражанне на ўсю Еўропу. Бітва сапраўды стала набыткам еўрапейскай грамадскай думкі і яшчэ доўгі час здзіўляла еўрапейцаў. Тут яна таксама надоўга замацавалася як своеасаблівы мілітарны брэнд старажытнае Літвы.

Няхай Орша-1514 натхняе на будучыя перамогі. Нашы продкі сапраўды разбілі ворага. І паказалі нам, што гэта магчыма.

  Андрэй Янушкевіч

1663 Всего просмотров 1 Просмотров сегодня

Поделиться ссылкой:

Похожие записи:

Просмотров: 15

delaemvmeste.by

Текст песни Стары Ольса - Аршанская бітва 1514 перевод, слова песни, видео, клип

Arshansky bіtva 1514
Vershavanaya apovests 1582

Maciej Stryykoўskaga words ( " Hronіka Polish , lіtoўskaya , zhamoytskaya i ўsyae Rusі " (1582) , peraklad s polskay A.Dzіtryha Language Society ) . Do Hronіtsy M.Stryykoўskaga NAME guchyts yak " Slaўnaya bіtva s Maskva ." Folk Music - melodyya Narodnaya pesnі " Kuda edzesh , Ramana ? " . Ale analagі geta melodyі mozhna sustrets syarod nyametskay Muzyki 16 Art. Adaptatsyya teksta yes melodyі vykanana Z.Sasnoўskіm .

Hetmans times the pile , Gay polskі dy lіtoўskі
Motz z'yadnaўshy on bіtvu , Gay prytsyagnulі voyskі

Dy for Vorsha kolkі mіl , Gay jo tsyache Krapіўna
Jo maskoўskі byў Pagri , Gay remembers nezabyўna

Rushyts on lіtvu Maskva , Ms. Gaye Kanstantsіn dare
Daў rashuchy IM adpor , Gay Bo chynіў able.

So lіtvіnaў Prince nathnіў , Gay Motsnyi , krasamoўna
INTO nyasetstsa prech Maskva , Gay pretstsa strymgaloўna

Already palyakі kolyuts , b'yuts , Gay dzіdamі zaўzyata
Svіshchuts strely , zbroі ringing , Gay brazgatanne lataў

Horses lіtvіny gnalі , Gay for Maskva іmchalі
Jo spatkalі Lyuta there Gaye yak zhyvёl rubalі

Goodness voі peshyya , Gaye here dapamagalі
Bo maskoўtsaў Shmat s rushnіts , Gay duzha Shmat paklalі

Au Garmata Kanstantsіn , Gay zagadaў skhavatsі
Kab maskoўtsaў potym Fifth, Gaye on razhon uznyatsі

Kanstantsіna Vayar , Gaye had bakі zvyarnulі
A Garmata pas Maskva , Gay dy h kustoў palnulі

Yadry guchna vyyuchy , Gay Shmat Maskva paklalі

Bo rastrelu getkaga , Gay Tyya not chakalі

Ringing i krykі , sechy tresk , Gay heat Hmara ўstala
Au fartuna znoў Lіtvu , Gay znoў Lіtvu Abra

Rubіts , kryshyts , b'e Maskva , Gay dzіdamі zbіvae
Kroў zabіtyh strumyanёm , Gaye s cheravaў stsyakae

Here palyakі rushylі , Gaye s dzіdamі daўgіmі
Di i Hetman Radzіvіl , Gay Radzіvіl byў s іmі

H times the sotnyay kazakoў , Gay dy Maskva gramіlі
Pyhu IM raneyshuyu , Gay neўzabave zbіlі

Taya bіtva fierce , Gay tsely Zen tryvala
Already Pakul maskoўtsaў Fifth, Gay nights pashkadavala

So Lіtva s palyakamі , a married Gay vayavalі
Glory prodkaў navyakі , Gay Gonar akazalі .

onesong.ru

Аршанская бітва, року 1514 : kolyvanski — LiveJournal

      Рушит на Литву Москва...
      Аршанская бітва, сражение произошедшее 8 сентября 1514 года, вблизи Орши (Витебская область, Беларусь) в ходе московско-литовской войны 1512-1522 гг., в котором войско московитов, во главе с воеводами Иваном Челядниным и Михаилом Булгаковым-Голицей, противостояло объединённым войскам Великого княжества Литовского и Крулевства Польского, под началом великого гетмана литовского Константина Острожского и польского надворного гетмана Януша Сверчовского.

      Битва окончилась победой польско-литовского войска и отступлением русской армии, оба московских воеводы были взяты в плен. Иван Челяднин, каратель вольного Плескова, проводивший в 1510-1511 гг. депортацию плесковичей вглубь Московии, умер в плену, в Вильне.
      Воевода Михаил Булгаков-Голица, потомок литовского княжеского рода Гедиминовичей, родоначальник княжеских родов Голициных и Куракиных, вернулся в Москву, пробыв в плену 37 лет.
      Псковская третья летопись сообщает:


       «Въ лѢто 7021. Бысть побоище великое под Оршею москвичам, и воскликаша и возопиша жены орешанки на трубы московския, и слышати быте стуку и грому велику между псковичами и Литвою; и вдаришася бояре и князи руския с дивные удальцы сыновами рускими на сильную рать литовскую, и треснули копья московские, и гремятъ мечи булатные о шеломы литовския на поле оршинскомъ.
       Бысть непособие божие москвичам, и поимаша Литва поганая больших воевод Иванна да Михаила и иных князей и бояр и д

Ѣтеи боярскихь удалых, а иные побѢгоша к Смоленску, а иные в реки непроходимые забѢгоша. И пришла вѢсть государю, что воевод поимаша и силу побиша».
       Само собой, что современный россиянец абсолютно ничего не ведает, не только про времена Василия Ивановича III, но и вообще, про отношения Московии с Литовской Русью, битву над Окунівкою, и другие славные победы русского рыцарства, массам они просто неизвестны... но зато обретение никому не нужного и сугубо дотационного Крыма, народ трудолюбиво обмывает уже вторую неделю!
        А я бы хотел напомнить о славных временах русской гетманщины, когда Литва поганая являла собой уникальный сплав европейской культуры, права (Magdeburger Recht) и вольного русского язычества на исконно русских землях:
       «Кляўся Літвін у святой Дуброве
        На старым мячы
        На старым мячы
        Чужынцаў сячы».


kolyvanski.livejournal.com

Аршанская бітва 8 верасня 1514 г.

 

Аршанская бітва 1514 г. з’яўляецца слаўнай старонкай гісторыі беларускага войска, а 8 верасня — гістарычным Днём беларускай вайсковай славы. Акурат 8 верасня 1992 г. на Плошчы Незалежнасці ў Менску беларускія вайскоўцы прысягнулі на вернасць Беларусі. Так была ўшанавана памяць пра адную з самых буйных і слаўных бітваў у гісторыі беларускага сярэднявечча.

 

 

На працягу XIV—XVI стагоддзяў адбываліся несупынныя вайсковыя кан- флікты паміж Вялікім княствам Літоўскім (ВКЛ) і Вялікім княствам Маскоўскім за панаванне на землях Русі і іх палітычнае і дзяржаўнае аб’яднанне. Чарговая вайна паміж ВКЛ і Маскоўскім княствам распачалася ў канцы 1512 г.

 

Непасрэднай зачэпкай для пачатку баявых дзеянняў паміж варагуючымі бакамі стаў напад крымскіх татараў, якія былі саюзнікамі караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта І Казіміравіча (Старога) на расійскую тэрыторыю. 19 снежня 1512 г. маскоўскае войска Васіля ІІІ разам з Міхалам Глінскім рушыла на штурм беларускай крэпасці Смаленск, якая мела важнае стратэгічнае і палітычнае значэнне. Валоданне гэтым горадам-крэпасцю для ВКЛ азначала надзейную абарону сваіх усходніх рубяжоў, а для Масквы — надзейны плацдарм для прасоўвання далей на захад.

 

Толькі праз шэсць тыдняў стаяння пад Смаленскам Васілём ІІІ быў прызначаны штурм. Маскоўскім ратнікам не дапамаглі ні тры бочкі мёду, ні тры бочкі піва, якія ім далі для бадзёрасці. Штурм горада на працягу ночы і наступнага дня вынікаў не даў і вялікі князь разам з войскам вярнуўся ў Маскву. Але напярэдадні ён са сваім войскам разрабаваў смаленскія сёлы і захапіў у палон яго жыхароў. Незадоўга да гэтага маскоўскія ваяводы правялі рэйды амаль па ўсёй тэрыторыі Беларусі — атакавалі Воршу, Друцк, Барысаў, Менск, Віцебск, Браслаў, Полацк, Мсціслаў, а таксама спалілі пасады Кіева, але ў рэшце рэшт вымушаны былі адступіць.

 

Гэтая няўдача не пазбыла ў князя Васіля ІІІ жадання авалодаць Смаленскам і пашырыць межы сваёй дзяржавы. У лютым 1514 г. у Маскве была заключана дамова паміж Васілём ІІІ і геманскім імператарам Максімільянам ІІІ аб частковым падзеле тэрыторыі Польшчы і ВКЛ паміж Нямеччынай і Масквой. Васіль Іванавіч атрымаў згоду імператара на захоп Беларусі, Кіева і іншых гарадоў Украіны. Летам 1514 г. ён зноў са сваімі войскамі стаяў пад мурамі Смаленска. На гэты раз рашаючая роля ў захопе горада адводзілася цяжкай артылерыі (у складзе маскоўскага войска было 300 гармат). Ужо першы стрэл маскоўскіх ваяроў даў адчувальныя вынікі — была знішчана гармата абаронцаў горада, трапнымі былі другі і трэці стрэлы. Міхал Глінскі, які падчас папярэдняй вайны паміж ВКЛ і Масквой здрадзіў Жыгімонту І і перайшоў на бок Васіля ІІІ, угаварыў абаронцаў Смаленска капітуляваць, абяцаючы ім розныя палёгкі, і тыя выйшлі да Васіля ІІІ «чалом біць». Смаленск здаўся на міласць пераможцы. Васіль ІІІ абяцаў М. Глінскаму аддаць частку Смаленскага княства, але абяцання свайго так і не выканаў. Глінскі стаў думаць аб тым, як бы перамятнуцца назад да Жыгімонта І.

 

1 жніўня 1514 г. Васіль ІІІ разам з уладыкам Варсанофіем урачыста ўступілі ў Смаленск. Пасля малебна ў саборнай царкве горада ўладыка прамовіў маскоўскаму князю:

 

Божай ласкай радуйся і будзь здаровы, праваслаўны цар Васіль, вялікі князь усёй Русі, самадзержац, на сваёй вотчыне, горадзе Смаленску, на многія лета! Такім чынам, маскоўскі князь ужо лічыў Смаленск сваёю вотчынай. У гонар заваёвы Смаленска ў Маскве заснаваны Навадзевічы манастыр.

 

Васіль ІІІ загадаў перапісаць жыхароў горада, адрачыся ад улады вялікага князя літоўскага і ўзяць з іх прысягу на вернасць яму. Наколькі важным у ваенным плане быў Смаленск і наколькі цяжкай стала яго страта сведчыць той факт, што каралеўскі намеснік Юры Салагуб, якога разам з іншымі знакамітымі асобамі Васіль ІІІ адпусціў дадому, пасля прыбыцця ў Кракаў па загаду караля Жыгімонта быў пакараны за страту Смаленска смерцю як здраднік.

 

Захоп Смаленска адчыняў маскоўскім войскам далейшы шлях на захад — праз некаторы час яны захапілі Мсціслаў, Крычаў, Дуброўну і прымусілі іх прадстаўнікоў ехаць у Маскву прысягаць на вернасць Васілю ІІІ. Пад Воршу было накіравана войска на чале з М. Глінскім, каб абараніць Смаленск ад каралеўскіх войск.

 

Тагачасны кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт І Стары знаходзіўся пры сваёй арміі, у склад якой уваходзілі 16 000 вершнікаў ВКЛ, 14 000 польскай конніцы, 3 000 наёмнай польскай пяхоты, а таксама дробныя атрады з Малой і Вялікай Польшчы. Была і артылерыя, але колькасць гармат невядомая. Сам асабіста кароль не імкнуўся кіраваць ваеннымі дзеяннямі.

 

Месцам, дзе павінна было сабрацца агульнае войска Польшчы і ВКЛ, быў вызначаны Менск і яго ваколіцы. У канцы ліпеня 1514 г. Жыгімонт І прыбыў у Менск. Паводле сведчанняў вядомага расійскага гісторыка М.М. Любаўскага, тут быў праведзены агульны агляд войска. Выявілася, што польскія аддзелы прыбывалі марудна, а большая частка іх жаўнераў засталася ў Берасці. Кароль накіраваў да іх асобны ліст, каб спяшаліся на вайну, а сам з войскамі зрабіў пераход з Менска ў Барысаў, дзе зноў быў праведзены агляд сабранага войска і яго попіс.

 

Як чалавек разважлівы і асцярожлівы, кароль і вялікі князь выправіў наперад 30 000 літоўскіх і 4 000 польскіх ваяроў на чале з адным з найлепшых літоўскіх палкаводцаў гетманам Канстанцінам Іванавічам Астрожскім, а сам з 4 000 вершнікамі застаўся ў Барысаве.

 

Канстанцін Астрожскі (1460—1530) — прадстаўнік славутага старажытнага праваслаўнага ўкраінскага роду з Валыні, дабрадзей Праваслаўнай царквы, бліскучы палкаводзец і адміністратар. Яго родавае гняздо — славуты Астрог; род гэты нейкі час валодаў Туравам. Паводле сведчанняў сучаснікаў, ён быў чалавекам невысокага росту, сціплы, някідкі і непераборлівы. Смуглявы абліччам, з цёмнымі праніклівымі вачамі, доўгімі чорнымі валасамі, доўгімі вусамі і пышнай барадой… Непрыкметны на першы погляд, князь Канстанцін на полі бою станавіўся сапраўдным ільвом, як гэта і адлюстравана ў яго знакамітым партрэце.

 

27 жніўня 1514 г. Астрожскі барысаўскім шляхам падыйшоў да ракі Бярэзіны і сустрэў на яе левым беразе першыя маскоўскія палкі, якія рухаліся ў бок Менска. Пад прыкрыццём гармат і рушніц каралеўскія войскі пераправіліся праз раку, з ходу ўступілі ў бітву і разграмілі ворага. На наступны дзень частка войск К. Астрожскага разбіла маскоўскую стражу на берагах Бабра, а 1 верасня на чале з Іванам Багданавічам Сапегам — на Друці. Было забіта некалькі соцень чалавек, шмат узята ў палон, але сапраўдная бітва — самая буйная ў гэтай вайне — была яшчэ наперадзе.

 

Ваяводы Васіля ІІІ не ведалі сапраўднай колькасці наступаючых і адвялі свае войскі за Дняпро, каб прыняць вырашальную бітву на зручным для сябе месцы. Каля 80 000 (?) маскоўскіх вершнікаў занялі пазіцыі на ўзгорках каля Воршы, на захад ад рэчкі Крапіўны, паміж вёскамі Шугайлава і Рукліна. Галоўны ваявода Іван Чаляднін размясціў свае палкі трыма выгнутымі лініямі і пакінуў наперадзе прастору для войска Астрожскага. Гэта была пастка для праціўніка, калі той рызыкне пераправіцца праз Дняпро — за спінаю і на флангах лука ракі, па фронце ўзвышалася сцяна маскоўскай кавалерыі.

 

Маскоўскія палкі былі конныя, цяжкіх гарматаў яны не мелі, бо вялікі князь Васіль ІІІ загадаў пакінуць іх у захопленых замках. (Згодна з іншымі сведчаннямі расійскіх гісторыкаў, нейкі «агнястрэльны снарад» (лёгкая артылерыя?) такі быў у маскоўцаў.)

 

6 верасня 1514 г. літвіны падыйшлі да Дняпра і пачалі шукаць месца, каб без перашкод пераправіцца праз раку. Хоць маскоўскія ваяры стараліся пільна сачыць за іх дзеяннямі, яны пакінулі без аховы адзін брод, праз які гетман і накіраваў на супрацьлеглы бок пад прыкрыццём аршанскага замка конніцу. Пяхота ноччу пераправілася на лодках і плытах, наведзеных пад кіраўніцтвам Яна Башты каля вёскі Пашына. У балоцістых месцах ля ракі былі зробленыя грэблі з паваленых і звязаных дрэў, гарматы перавозіліся ў лодках з насцілам з плеценага чароту, каб колы не грукалі. Ваяры заўважылі, што за войскам ляцела шмат крумкачоў і сіпоў, і расцанілі гэта як прыкмету таго, што маскоўскае войска будзе разбіта.

 

Ваявода Іван Андрэевіч Чаляднін вырашыў адным ударам пакончыць з ліцвінскім войскам і ў сваёй перамозе не сумняваўся:

 

Пачакаем, пакуль не пераправіцца ўсё войска, бо нашыя сілы настолькі вялікія, што без сумнення і вялікіх намаганняў мы зможам ці разбіць гэтае войска, ці абкружыць яго ды гнаць, як быдла, аж да Масквы. Нарэшце, адзінае, што нам застанецца, — заняць усю Літву.

 

У ноч з 7 на 8 верасня войска Астрожскага пераправілася праз Дняпро ў раёне Воршы. Князь таксама вырашыў даць бітву, нягледзячы на перавагу больш чым удвая маскоўскага войска. Князь разлічваў на некалькі фактараў: свой камандны вопыт, загартаваны ў шматлікіх бітвах, веданне ворага, з якім неаднаразова раней ваяваў (у 1500 г. быў у маскоўскім палоне, а потым нават і на маскоўскай службе), баявы вопыт свайго войска, удасканалены ў частых баях з крымскімі татарамі, патрыятызм беларускіх ваяроў, якія баранілі сваю зямлю ад спусташэння яе маскоўскімі захопнікамі. Канстанцін Астрожскі хацеў адпомсціць маскоўцам за крыўдны пройгрыш бітвы на рацэ Ведраш у 1500 г. Ён заклікаў войска да перамогі, спаслаўшыся на праваслаўную веру (большасць войска складалі праваслаўныя беларусы (баяры-шляхта). Аддзелам лёгкай кавалерыі камандаваў дасведчаны палкаводзец Юры Мікалаевіч Радзівіл («літоўскі Геркулес»), які пазней стаў гетманам ВКЛ. Асобныя аддзелы конніцы ўзначальваў князь Іван Сямёнавіч Сапега.

 

Канстанцін Астрожскі добра падрыхтаваўся да бітвы: наперадзе свайго войска ён паставіў два конныя палкі (свой і В. Сампалінскага), і паміж імі размяшчалася ўзброеная агнястрэльнай зброяй (стрэльбамі і пішчалямі) пяхота. Вершнікі стая¬лі і ў другой лініі: беларуска-літоўскі полк Ю. Радзівіла і польскі Я. Свярчоўскага. Флангі трымалі па тры дапаможныя (рэзервовыя) палкі (харугвы) конніцы з лягчэйшым узбраеннем. Аднак акурат на правым краі на ўзлеску палкаво¬дзец прыхаваў пад заслонаю пяхоты артылерыю (рушніцы і самапалы). Увогуле, беларуска-польскае войска было згрупаванае ў моцныя атрады, гатовыя прабіць расцягнутыя лініі ворага. У яго складзе было таксама троху літоўскіх татараў і наёмнай сербскай конніцы.

 

Як заўсёды, перад бітвай святары з абодвух бакоў адслужылі малебен за перамогу. Як у беларуска-літоўскім войску, так і ў маскоўскім за перамогу маліліся праваслаўныя святары, якія належалі да незалежнай ад маскоўскага мітрапаліта царквы. У войску Астрожскага былі і ксяндзы, бо ў беларуска-літоўскім войску было таксама шмат каталікоў, не кажучы ўжо пра польскія атрады.

 

Бітва распачалася ў полі на беразе Дняпра ў тры кіламетры ўздоўж Дняпра, за 200—400 метраў ад берага ў першай фазе бою і за тры з паловай кіламетры ў другой ягонай фазе, за пяць вёрст ад Воршы а 9 гадзіне раніцай 8 верасня 1514 г. Углыбкі абодвух франтоў поле бою таксама складала прыблізна тры кіламетры, пры гэтым не ўсе войскі займалі гэтую прастору — частка іх уводзілася ў бой паступова.

 

На загад найвышэйшага гетмана літоўскага рушылі два конныя палкі (гуфы), правакуючы ворага. Гэта падзейнічала на маскоўскія войскі, і тыя пайшлі ў наступ пад белым і светла-чырвоным сцягам з выявай Георгія Перамоганосца і архангелаў, распусціўшы сцягі і прапарцы да бою. Войскі былі разгорнутыя ў класічны баявы парадак: у цэнтры маскоўскі вялікі полк па фронце шырынёю пяць кіламетраў, палкі левай (каля вёскі Рукліна) і правай рукі пад камандаваннем ваяводы Міхаіла Голіцы-Булгакава, ззаду — рэзерв, «тылавая стража». Чаляднін быў толькі фармальным галоўнакамандуючым, а кожны з галоўных ваяводаў (Рыгор Фёдаравіч Давыдаў і Іван Цёмкін-Растоўскі) камандаваў сваімі палкамі паасобку.

 

Як сведчыць карціна «Бітва пад Воршай» (напісана ў 1530—1535 гг.) невядомага мастака, хутчэй за ўсё ўдзельніка бітвы, К. Астрожскі быў апрануты ў баявы строй з шабляю ў каштоўнай похве. Гетманскі сцяг быў блакітнага колеру, з аднаго боку на ім была Пагоня ў чырвоным полі, з другога боку — абраз святога Станіслава. Асобныя паны мелі ў атрадах (дружынах) свае сцягі. Напрыклад, Радзівілы — тры паляўнічыя ражкі. У кожнага з нашых вершнікаў у руцэ была доўгая дзіда з белым сцяжком — вымпелам, уздоўж якога пасярэдзіне праходзіць адна вузкая стужка, якая перакрыжоўваецца бліжэй да дрэўца другой чырвонай стужкай. Гэта прадвеснік нашага гістарычнага бел-чырвона-белага сцяга. Пад час бітвы беларуска-літоўскае войска выступала пад дзяржаўным сімвалам ВКЛ — чырвоным сцягам з сярэбранай выявай Пагоні і выявай Багародзіцы з дзіцяткам Ісусам.

 

Пасля малітвы абодва крылы маскоўскай арміі крыху адыйшлі ад асноўнага войска, каб потым абкружыць ворага з тылу. Галоўныя ж маскоўскія сілы засталі¬ся ў баявых парадках у сярэдзіне поля, а некаторыя аддзелы нават прасунуліся наперад, каб выклікаць непрыяцеля на бой. Пасля гэтага перасоўвання на вольнай прасторы паміж польска-літоўска-беларускім і маскоўскімі войскамі распачаліся «гарцы» — асобныя двубоі вершнікаў з абодвух бакоў, каб заахвоціць да бітвы астатніх ваяроў.

 

Неўзабаве разгарэлася жорсткая сеча, дзе асаблівая напруга склалася на левым краі, аднак беларуска-літоўскія ваяры вытрымалі, а затым пераламілі ход бітвы. Асаб¬ліва вызначылася пяхота з рушніцамі ды цяжкаўзброеная польская конніца. Мужны Астрожскі, якому было ўжо 54 гады, быў з першай хвіліны ў самых адказных месцах, натхняючы ваяроў прыкладам і словам: «Гэй! Вось цяпер наперад, дзеці!». Скачучы на кані перад вершнікамі, Астрожскі казаў ім пра ўжо недалёкую перамогу і трыумф, што непрыяцель ужо «млее», і заклікаў «мілых братоў» праявіць мужнасць у гэты рашаючы час:

 

Цяпер будзьце мужамі, няхай кожны адновіць дзельнасць, бо шэрагі непрыяцеля ўжо паблыталіся. На нашым баку стаіць сам Бог і дадае нам з неба абарону.

 

Астрожскі заклікаў усіх сваіх ваяроў смела ісці ў бой за ім, і паабяцаў першым палажыць галаву, ідучы ў атаку на ворага з шабляй у руцэ, каб тую шаблю акрывавіць. Гетман прыпомніў рыцарам пра слаўныя бітвы іх продкаў і заклікаў іх чуцца вернымі сынамі сваіх бацькоў. Асаблівасці гэтай прамовы, перададзенай польскім храністам Мацеем Стрыйкоўскім, паказваюць, што яна была сказана па-беларуску. Гэтая прамова славутага палкаводца падбадзёрыла беларуска-літоўскія войскі, і тыя з новымі сіламі пайшлі ў атаку.

 

Воі Канстанціна Астрожскага лёгка адбілі першую атаку маскоўскай конніцы. Гетман лётаў наперадзе на сваім даўганогім жарабцы і аддаваў патрэбныя загады. Пасля абмену атакамі маскоўскія ваяводы паспрабавалі абкружыць войска Вялікага княства, аднак Канстанцін Астрожскі разгадаў гэтую задуму і выкарыстаў яе на сваю карысць.

 

Ваявода Чаляднін у бой не ўступіў, а калі ўдар літоўскіх войск абрынуўся на яго палкі, ад бою ўхіліўся Булгакаў-Голіца. Храністы, летапісцы і гісторыкі тлумачаць гэтыя дзіўныя паводзіны суперніцтвам паміж маскоўскімі ваяводамі і іх жаданнем самастойна вырваць бліскучую перамогу. Нават пасля разгрому войска, якім камандаваў Булгакаў-Голіца, у Чалядніна заставалася больш войск, чым было ў Астрожскага.

 

Пасля таго як беларускія вершнікі адбілі першую атаку і атрымалі падмацаванне, яны самі перайшлі ў наступ. Полк цяжкай кавалерыі Самапалінскага, добра ўзброенай і з моцнымі даспехамі, праскочыў галопам перад фронтам беларускага палка, што заняў пазіцыю ў цэнтры бітвы, і нанёс ворагу ўдар з флангу. Польскія вершнікі з доўгімі дзідамі валілі з коней маскоўскіх воінаў. М. Стрыйкоўскі ў сваёй «Кроніцы» распавядае, што ў паветры свісталі стрэлы, чуўся звон шабель, гучалі стрэлы з агнястрэльнай зброі. Вершнікі набіралі тэмп, уразаючыся ў шэрагі маскоўскага войска.

 

Зыход бітвы вырашыў хітры манеўр літоўскага гетмана, які пад выглядам адступлення ўцягнуў праціўніка ў пагоню і вывеў яго пад агонь сваіх замаскіраваных гармат. К. Астрожскі ўскінуў над сваёю галавою булаву і павёў сваю конніцу ў рашучы наступ. Вершнікі зналёту ўрэзаліся ў варожыя шыхты і пачалі сячы шаблямі і калоць дзідамі. Астрожскі, як і раней, быў навідавоку, натхняючы сваіх ваяроў.

 

Раптам адбылася неспадзяванка. Вялікалітоўскія вершнікі раптам развярнулі коней і па камандзе гетмана сталі паспешліва адыходзіць назад. Маскоўскія коннікі кінуліся наўздагон.

 

Конніца Астрожскага на ўсёй хуткасці неслася да блізкага лесу, і тут гетман зноў узмахнуў булавою, а за ім і палкоўнікі паднялі свае шастапёры. Ягоныя воі крута павярнулі на абодва бакі і паімчалі далей, а ўся бязладная маса маскоўскай конніцы апынулася перад артылерыяй і пяхотай, пакінутымі ў засадзе на ўскраіне лесу.

 

Моцны залп літвінскіх гарматнікаў змяў бягучых маскоўскіх ратнікаў, загінуў сам ваявода Іван Растоцкі. Наступны ўдар прыпаў на палкі Булгакава-Голіцы, якія ў выніку гэтага былі рассеяныя. Такі ж лёс напаткаў і войска Чалядніна. Як і пад час аблогі маскоўскімі войскамі Смаленска, артылерыя абумовіла вынік бітвы. Гэткі вайсковы хітрык быў ужыты Астрожскім не ўпершыню: яшчэ 28 красавіка 1512 г. ад яго пацярпелі крымскія татары каля Вішняўца на Валыні.

 

Артылерыя выклікала сярод маскоўцаў вялікія страты і масавую паніку. Тыя ўцякалі з поля бою, скакалі ў Крапіўну з высокага берага, і там тапіліся. Рака была заваленая целамі забітых. Па сведчанні А. Гваньіні, Крапіўна паміж Воршай і Дуброўнам запаволіла свой бег. У палон здаліся па 2 000 шараговых вояў і «дзяцей баярскіх» (феадальная праслойка, блізкая да дваран). Сярод палонных апынуліся ваявода Булгакаў-Голіца і Чаляднін, 8 вярхоўных ваяводаў, якія камандавалі асобнымі аддзеламі па некалькі тысяч чалавек кожны, а таксама 37 (па некаторых звестках 17) іншых вядомых маскоўскіх военачальнікаў ніжэйшага рангу.

 

Як пісаў вядомы гісторык М.М. Карамзін ў «Истории государства Российского»:

 

Ліцвіны ніколі не атрымоўвалі такой славутай перамогі над маскавітамі: гналі, рэзалі, тапілі іх у Дняпры і Крапіўне; целамі ўсеялі палі паміж Воршай і Дуброўнай… адным словам яны поўнасцю адпомсцілі нам за Ведрашскую бітву.

 

Ліцвіны разбілі войскі маскоўцаў і пусціліся наўздагон за адступаючымі. Астрожскі, стоячы на беразе ракі Крапіўны, падбадзёрваў ваяроў: «Гэй, дзеткі, цяпер кожны паслужыце, як можаце». Ніякага супраціву маскавіты аказаць ужо не маглі. М. Стрыйкоўскі апісвае жахлівыя сцэны гэтых уцёкаў: параненыя маскоўцы крычалі вершнікам: «Не сечи голову!», а цяжка параненыя: «Добей!». Як занатавана ў Валынскім кароткім летапісе, сама бітва доўжылася толькі тры гадзіны, — можна сказаць, што далей ужо ішла бойня і толькі ноч не дала ліцвінам канчаткова знішчыць варожае войска. Праследаванне маскоўскага войска працягвалася аж восем літоўскіх міляў (каля 60 кіламетраў), таму некаторыя літоўскія вершнікі вярнуліся з пагоні толькі назаўтра.

 

Каля паловы маскоўскага войска навечна засталося на аршанскіх палях, а страты войска ВКЛ і Польшчы склалі каля 4 000. Паводле М. Бельскага, наша войска страціла толькі чатырох зацных паноў, меней за 500 чалавек рыцараў. Колькі чалавек простага люду загінула ў бітве, з хронікі цяжка зразумець. У бітве было шмат параненых ад шабельных удараў.

 

У рукі пераможцаў трапіў маскоўскі абоз, агнястрэльная зброя, баявыя сцягі. Захопленых коней і палову вайсковага абозу Канстанцін Астрожскі раздаў сваім ваярам у падзяку за мужнасць. Сярод трафеяў знайшлі і тысячы кайданоў, якія Васіль ІІІ падрыхтаваў для ліцвінаў.

 

«Хроніка літоўская і жамойцкая» апісвае бітву пад Воршай так:

 

Літоўскае войска, ведаючы, што пераадолець Дняпро яны могуць не іначай як толькі тут, хутка наладзілі масты з плытоў, цераз якія гарматы і гакаўніцы ў цэласці пераправіла. Вершнікі ж літоўскія, якіх было 16 000, тыя проста цераз Дняпро, уброд пад Воршай парадным шыкам з вясёлым сэрцам пераправіліся ўсе ў цэласці, толькі адзін з іх патануў. Убачыўшы гэта, і польскае войска, якім камандаваў гетман Януш Свярчоўскі, за Літвой шчасліва Дняпро пераадолела.

 

А Масква ў трубы і бубны свае ўдарыла, прапары і харугвы свае распусціла і скочыла на Літву…

 

А Канстанцін Астрожскі хутка ім даў адпор, мужна стоячы на полі, напамінаючы сваім, што сорамна з бою ўцякаць, гінуць па лясах і дарогах, лепш на полі легчы з бессмяротнай славай. А тая вайна была ў пятніцу на Раство Прасвятой Багародзіцы (інакш Багач, у сувязі з гэтым некаторыя гісторыкі аспрэчваюць дату 8 верасня — В.Г.) і была вайна вялікая, бо масквы было ў пяць разоў больш, чым палякаў, русі і літвы. І дапамог Бог войску польскаму і літоўскаму, і ўсю маскву ўшчэнт пабілі і галоўных іх ваявод злавілі… А дзяцей баярскіх жывых прыведзена 596… А іншыя маскалі ўсе пабіты, і сам гетман іх Іван Андрэевіч Чаляднін застаўся на полі забіты (на самай справе трапіў у палон да К. Астрожскага. — В.Г.).

 

На наступны дзень ліцвіны і палякі святкавалі перамогу: быў адслужаны праваслаўны малебен «у гонар святой Троіцы і на хвалу Госпада Бога», а таксама каталіцкі малебен. Падчас урачыстага абеду, на які прывялі ўсіх палонных ваяводаў, К. Астрожскі прыняў іх міласціва і павіншаваў сваіх ваяводаў, ротмістраў і рыцараў з атрыманаю бліскучаю перамогаю. Пазней, 3 снежня 1514 г., кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт наладзіў у Вільні ўрачысты прыём у гонар трыумфатара — гетмана літоўскага Канстанціна Іванавіча Астрожскага.

 

Палонныя ваяводы і дзеці баярскія былі разасланы ў розныя замкі Беларусі, а простыя воіны (іх налічвалася каля 5 000 чалавек) паселены ў вялікакняскіх і шляхецкіх маёнтках для выкарыстання на сельскагаспадарчых працах. І Чаляднін, і Булгакаў-Голіца былі ў палоне ў Вільні. Дзесяткі гадоў маскавіты заставаліся ў Вільні, іншых гарадах і цвердзях, гаспадарскіх дварах і валасцях ВКЛ. Маскоўскі ўрад мала цікавіўся лёсам сваіх былых суайчыннікаў. Сам вялікі князь маскоўскі Васіль ІІІ Іванавіч заявіў, што для яго «той, хто трапіў у палон, — мёртвы».

 

Іван Андрэевіч Чаляднін памёр у Вільні праз некалькі гадоў, а М.І. Булгакаў-Голіца і князь Іван Сямёнавіч Селяхоўскі вярнуліся на радзіму толькі ў 1552 г., пад час панавання Івана IV Жахлівага. Булгакаў-Голіца памёр праз два гады манахам пад іменем Іона.

 

Вестка пра перамогу беларуска-літоўскага войска пад Воршаю абляцела ўсю Еўропу. Да некаторых еўрапейскіх манархаў у падарунак разам з каралеўскімі граматамі была пераслана частка захопленых у бітве пад Воршай палонных маскавітаў. У гонар Аршанскага трыумфу былі нават выдадзены брашуры лацінскаю і нямецкаю мовамі, у якіх кароль Жыгімонт І і папскі нунцый Пізо апавядалі пра бітву рымскаму папу Лявону (Льву) Х. Цяпер рымскі папа бачыў у Літве і Польшчы сілу, якая можа стрымаць турэцкую пагрозу і абараніць ад яе Еўропу.

 

Пра славутую перамогу апавядалі ўкраінскія, беларускія, літоўскія і, асабліва, польскія хронікі, найперш Б. Вапоўскага, М. Бельскага, М. Стрыйкоўскага, Ю. Дэцыя. У іх Аршанская бітва параўноўвалася з перамогаю рымскага палкаводца Сцыпіёна Афрыканскага над славутым карфагенскім палкаводцам Ганібалам пры Замі (202 год да нашай эры), называлі князя Канстанціна І «Сцыпіёнам руськім». У самой апостальскай сталіцы Рыме прайшло ўдзячнае богаслужэнне за аршанскі трыумф.

 

У другой палове 1514 г. у Нюрнбергу быў выдадзены адмысловы лісток з апісаннем бітвы, а ў 1515 г. перавыдадзены. Бітву пад Воршай занатавалі тагачасныя летапісы, у тым ліку маскоўскія і наўгародскія. Аршанская бітва пакінулі глыбокі след у тагачаснай беларускай, украінскай і польскай літаратуры. У Валынскім кароткім летапісе змешчана «Пахвала князю Астрожскаму» — сапраўдны літаратурны твор, узбагачаны прыкладамі і цытатамі з Бібліі і старажытнай гісторыі. Астрожскі параўноўваецца з біблейскім героем Авіем, сынам Раваама, які ваяваў з дзесяццю каленамі Ізраільскімі і за адзін дзень забіў 500 000 дужых людзей. Пахвала заканчваецца ўслаўленнем караля Жыгімонта і князя К.І. Астрожскага:

 

Великославному господарю Жигимонту Казимировичу буди честь и слава на векы, победившему недруга своего великого князя Василиа московского, а гетману его, вдатному князю Костянтину Ивановичу Острозскому дай Боже здоровье и щастье вперед лепшее как ныне, побил силу великую московскую, абы так побивал силную рать татарскую, проливаючы кров их бесурменскую.

 

Вацлаў Ластоўскі ў «Гісторыі беларускай (крыўскай) кнігі» адзначаў, што гэтае ўслаўленне К.І. Астрожскага ў «Пахвале» нагадвае рытмічную будову слова пра паход Ігараў.

 

Узнікла і беларуская народная песня пра перамогу пад Воршай:

 

Ой, у нядзельку параненька

Ўзышло сонца хмарненька,

Узышло сонца над борам,

Па-над Селецкім таборам.

А ў таборы трубы йграюць,

Да ваяцкае нарады зазываюць.

Сталі рады адбываці,

Адкуль Воршу здабываці:

А ці з поля, а ці з лесу,

А ці з рэчкі невялічкі?

А ні з поля, а ні з лесу,

Толькі з рэчкі невялічкі.

А ў нядзельку параненьку

Сталі хлопцы-пяцігорцы

Каля рэчкі на прыгорцы.

Гучаць разам з самапалаў,

З сяміпалых ад запалаў.

Б’юць паўсоткаю з гарматаў.

Масква стала наракаці,

Места Воршу пакідаці,

А як з Воршы ўцякалі,

Рэчку невялічку пракліналі:

«Бадай ты, рэчка, сто лет высыхала,

Як наша слава тутака прапала.

Бадай высыхала да сканчэння свету,

Што нашай славанькі ўжо нету».

Слава Воршы ўжо не горша.

Слаўся, пан Астроскі!

 

Яшчэ адным бліскучым помнікам Аршанскаму трыумфу стала карціна «Бітва пад Воршаю» (захоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве). Карціна намалявана невядомым майстрам, хутчэй за ўсё ўдзельнікам бітвы, вучнем вядомага мастака Лукаса Кранаха Старшага. На гэтым палатне адлюстраваны розныя моманты бітвы. Князь Канстанцін Астрожскі выяўлены на ёй тройчы.

 

Сам князь Астрожскі, праваслаўны па веравызнанні, шчодра адораны каралём, пабудаваў у гонар перамогі над маскоўцамі, якія па іроніі лёсу таксама былі праваслаўнымі, і як памяць пра тых літвінскіх ваяроў, што налажылі галавой у гэтай бітве, дзве праваслаўныя царквы ў Вільні (Свята-Траецкую і Свята-Мікольскую). Акрамя таго, К. Астрожскі зрабіў багатую фундацыю Свята-Духаваму манастыру ў падзяку Богу за дараваную яму перамогу. У памяць гэтай фундацыі звонку была прымацавана мармуровая дошка з надпісам па-беларуску аб фундацыі Канстанціна Астрожскага ў знак удзячнасці за дараваную яму перамогу «над непрыяцелем і супастатам Праваслаўнай царквы» вялікім князем маскоўскім Васілём ІІІ.

 

Пасол германскага імператара Максімільяна І да Васіля ІІІ барон Сігізмунд Геберштэйн па дарозе ў Маскву наведаў у Вільні ў 1517 г. палонных І.А. Чаляд¬ніна і М.І. Булгакава-Голіцу і гутарыў з імі пра бітву пад Воршай. У сваіх запісках ён расказвае пра выдатны манеўр К. Астрожскага, што навёў непрыяцеля на гарматы, і пра разгром маскоўскага войска:

 

Ліцвіны наўмысна адступілі да таго месца, дзе ў іх былі гарматы, накіравалі іх супраць маскавітаў, якія насядалі, і паразілі іх заднія шэрагі, што выстраіліся ў рэзерве, але былі занадта скучаныя. Яны ўнеслі замяшанне ў іх шэрагі і рассеялі іх. Такі нечаканы баявы прыём прывёў маскавітаў у жах, бо яны лічылі, што ў небяспецы знаходзіцца першы шэраг, які б’ецца з ворагам, прыйшлі ў замяшанне і, лічачы, што першыя шэрагі ўжо разбіты, кінуліся на ўцёкі. Ліцвіны разгарнулі і накіравалі ўсе свае сілы і пераследавалі, гналі і за¬бівалі маскавітаў. Толькі ноч і лясы спынілі гэтую разню.

 

Бітва 8 верасня 1514 г. мела і дыпламатычныя наступствы. Германскі імператар пасля бітвы разарваў саюз з Васілём ІІІ, і вярнуў частку атрыманых у падарунак палонных свайму няўдаламу саюзніку, а сам стаў шукаць саюзу з Жыгімонтам. На некаторы час крымскі хан спыніў свае набегі на беларускія і ўкраінскія землі. Да 1518 г. спыніліся напады маскоўскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі. Становішча беларуска-літоўскай дзяржавы ў геапалітычных дачыненнях на пэўны час палепшылася.

 

Канстанцін Астрожскі пачаў рыхтавацца да новага паходу, каб вярнуць страчаныя землі. Да таго ж Васіль ІІІ паспешліва пакінуў Смаленск, а ў самім горадзе гараджане змовіліся, каб вярнуцца да Жыгімонта. Смаленскі ўладыка Варсанофій праз свайго пляменніка прыслаў Жыгімонту ліст аб жаданні смалян здаць горад Астрожскаму. Войска было стомлена, неабходны былі падмацаванні. Але гетман пакінуў гарматы і абоз і павёў свае войска на Смаленск…

 

Пасля Аршанскай бітвы Дуброўна, Мсціслаў, Крычаў адразу здаліся каралю. Мсціслаўскі ўладальнік князь Міхайла Іжэслаўскі, даведаўшыся аб набліжэнні каралеўскага войска, накіраваў да Жыгімонта грамату з абяцаннем вернасці, з прабачэннямі і тлумачэннямі, што толькі з прымусу нейкі час служыў маскоўскаму князю.

 

Нечакана лінулі дажджы, якія сапсавалі шлях на Смаленск. Беларуска-літоўскае войска з цяжкасцю прабіралася па бездарожжы. Па дарозе захварэла шмат ваяроў. Калі толькі праз чатыры тыдні войска дайшло да Смаленска, у Астрожскага налічвалася прыкладна 6 000 чалавек. З такімі сіламі штурмаваць горад было немагчыма. А тут яшчэ высветлілася, што смаленскі ваявода князь Васіль Шуйскі выкрыў змову. Уладыка Варсанофій апынуўся ў вязніцы, а астатніх змоўшчыкаў Шуйскі павесіў на гарадскіх мурах, навідавоку ва ўсяго войска. Як пісаў С. Салаўёў:

 

Каторы з іх (змоўшчыкаў) атрымаў ад вялікага князя футра, быў павешаны ў гэтым самым футры; хто атрымаў коўш срэбны ці кубак, таму павесілі на шыю гэтыя падарункі і такім чынам павесілі.

 

Узяць горад пасля доўгай аблогі Астрожскі таксама не мог, бо маскавіты спустошылі смаленскія прадмесці і не было чым карміць сваё войска. Жыгімонт, улічваючы гэта, загадаў свайму гетману вярнуцца назад…

 

Дарма што Аршанская перамога не вярнула Смаленск у склад ВКЛ, менавіта пасля яе агрэсія Маскоўскай дзяржавы ў Цэнтральную Еўропу была спынена на два з паловай стагоддзі. Аршанская бітва практычна замацавала ўсходнюю мяжу Беларусі, якая праіснавала да канца XVIII ст. Перамога пад Воршай займае адно з першых месцаў у нашай гісторыі ў шэрагу бліскучых трыумфаў беларускай зброі — Сінія Воды, Грунвальд, Кірхольм, бітва пад Клецкам…

 

За сваё доўгае жыццё Канстанцін Астрожскі атрымаў перамогу ў 63 бітвах, але ні адна з іх не можа параўнацца з Аршанскай, дзе славуты палкаводзец разбіў амаль утрая большае маскоўскае войска. У бітве пад Воршай бліскуча праявіўся палкаводчы геній К. Астрожскага — уменне адпаведна сілам праціўніка паставіць уласныя сілы, нанесці ўдары ў адпаведны час у самае слабое месца ворага і навязаць ворагу сваю тактыку, прымяніць фактар нечаканасці, максімальна выкарыстаць агнястрэльную зброю ў вырашальны момант, і нарэшце асабістай мужнасцю натхніць ваяроў на будучую перамогу.

 

Слава не ўскружыла галаву гетману. Карыстаючыся асаблівай прыхільнасцю Жыгімонта, ён папрасіў яго не караць Міхайлу Мсціслаўскага, які вымушана здаў свой замак маскавітам. Акрамя таго, княжацкія пакоі Астрожскага не ўражвалі гасцей шыкам: драўляная пафарбаваная падлога, кафляная печ, лаўкі ўздоўж сцен.

 

Бітва пад Воршай вывучалася ў вайсковых вучэльнях дарэвалюцыйнай Расіі. Як узор баявога майстэрства яна разглядаецца ў Расійскай ваеннай энцыклапедыі 1914 г. У савецкі час у падручніках пра яе нічога не пісалі, бо яна не ўпісвалася ў прынятую канцэпцыю айчыннай гісторыі. Як пісаў гісторык М. Чарняўскі:

 

Пасля страты нашай Бацькаўшчыны акупанты 200 гадоў рабілі ўсё магчымае, каб народ забыўся пра Воршу, а народ памятаваў і спяваў:

 

Ой, у нядзельку параненька

Ўзышло сонца хмарненька…

 

Аршанская бітва 1514 г. з’яўляецца слаўнай старонкай гісторыі беларускага войска, а 8 верасня — гістарычным Днём беларускай вайсковай славы. Акурат 8 верасня 1992 г. на Плошчы Незалежнасці ў Менску беларускія вайскоўцы прысягнулі на вернасць Беларусі. Так была ўшанавана памяць пра адную з самых буйных і слаўных бітваў у гісторыі беларускага сярэднявечча.

 


 

Віталь Гарматны — выкладчык катадры філязофіі і гісторыі Баранавіцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Нарадзіўся ў 1984 г. у Бярозе. Скончыў гістфак Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя А.С. Пушкіна, а таксама магістратуру БДУ. 

 

Гэтая кампіляцыя была створана на падставе наступных публікацый: Ермаловіч, М.І. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае. Мінск: Беллітфонд, 2000; Грыцкевіч, А. Бітва пад Оршай 8 верасня 1514 г. // Спадчына, 1992. — № 6; Грыцкевіч, А. Дзень беларускай вайсковай славы // Наша слова. — 2003. — 3 верасня. Грыцкевіч, А. Аршанская бітва 1514 года і яе ўдзельнікі// Наша слова. — 2005. — 31 жніўня; Лецка, Я. Бітва пад Оршаю 1514 г. // Полымя, 2003. — № 3; Чарняўскі, М. На Крапіўне пад Воршай… // Маладосць, 1993. — № 10; Чаропка, В. Уладары Вялікага княства / В. Чаропка. // Мінск: Беларусь, 2002. — 608 с.; Амбражевич, Н. Оршанская битва 1514 года: со щитом или на щите? // Беларуская думка. — 2004. — № 9; Бохан, Ю. Арганізацыя найманых аддзелаў у Вялікім княстве Літоўскім у XV—XVI стст. // Спадчына. — 2002. — № 4.; Арлоў, У. Гетман Астрожскі і перамога пад Воршай // Пралеска. — 1993. — № 6; Грыцкевіч, А. Аршанская бітва 1514 г. // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1: Абаленскі-Кадэнцыя / Рэдкалегія: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 2005. — 688 с. — С. 250; Карамзин, Н.М. История государства Российского. Книга 2. // Санкт-Петербург, Кристалл, 2000. — 752 с. — С. 480; Асіноўскі, С.М. Поле памяці: Постаці і падзеі беларускай мінуўшчыны // Мінск, Полымя, 1999. — 176 с.; Соловьёв, С.М. Сочинения. В 18 кн. Кн II. Т. 5-6. История России с древнейших времён. Москва. Голос, 1993. — 768 с.

krytyka.by

Стары Ольса - Аршанская бітва 1514 текст песни

Аршанская бітва 1514 г.
Вершаваная аповесць 1582 г.

Словы Мацея Стрыйкоўскага (“Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі” (1582), пераклад з польскай мовы А.Дзітрыха). У Хроніцы М.Стрыйкоўскага назва гучыць як “Слаўная бітва з Масквою”. Музыка народная – мелодыя народнай песні “Куды едзеш, Рамане?”. Але аналагі гэтай мелодыі можна сустрэць сярод нямецкай музыкі 16 ст. Адаптацыя тэкста да мелодыі выканана З.Сасноўскім.

Разам гетманы свае, Гэй польскі ды літоўскі
Моц з’яднаўшы на бітву, Гэй прыцягнулі войскі

Ды за Воршу колькі міль, Гэй дзе цячэ Крапіўна
Дзе маскоўскі быў пагром, Гэй помны незабыўна

Рушыць на літву масква, Гэй Канстанцін жа смела
Даў рашучы ім адпор, Гэй бо чыніў умела.

Так літвінаў князь натхніў, Гэй моцна, красамоўна
Што нясецца прэч масква, Гэй прэцца стрымгалоўна

Аж палякі колюць, б’юць, Гэй дзідамі заўзята
Свішчуць стрэлы, зброі звон, Гэй бразгатанне латаў

Коней літвіны гналі, Гэй за масквой імчалі
Дзе спаткалі люта там, Гэй як жывёл рубалі

Добра воі пешыя, Гэй тут дапамагалі
Бо маскоўцаў шмат з рушніц, Гэй дужа шмат паклалі

Ды гарматы Канстанцін, Гэй загадаў схаваці
Каб маскоўцаў потым тых, Гэй на ражон узняці

Канстанціна ваяры, Гэй у бакі звярнулі
А гарматы па маскве, Гэй ды з кустоў пальнулі

Ядры гучна выючы, Гэй шмат масквы паклалі
Бо растрэлу гэткага, Гэй тыя не чакалі

Звон і крыкі, сечы трэск, Гэй пылу хмара ўстала
Ды фартуна зноў Літву, Гэй зноў Літву абрала

Рубіць, крышыць, б’е маскву, Гэй дзідамі збівае
Кроў забітых струмянём, Гэй з чэраваў сцякае

Тут палякі рушылі, Гэй з дзідамі даўгімі
Ды і гетман Радзівіл, Гэй Радзівіл быў з імі

Разам з сотняй казакоў, Гэй ды маскву грамілі
Пыху ім ранейшую, Гэй неўзабаве збілі

Тая бітва лютая, Гэй цэлы дзень трывала
Аж пакуль маскоўцаў тых, Гэй ноч пашкадавала

Так Літва з палякамі, Гэй мужна ваявалі
Славе продкаў навякі, Гэй гонар аказалі.
Другие тексты песен "Стары Ольса"

Другие названия этого текста
  • Стары Ольса - Аршанская бітва 1514
  • Stary Oĺsa - Aršanskaja bitva

pesniclub.com

Аршанская бітва 1514 слова песни

Аршанская бітва 1514 (исполнитель: Стары Ольса)

Аршанская бітва 1514 г.
Вершаваная аповесць 1582 г.

Словы Мацея Стрыйкоўскага (“Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі” (1582), пераклад з польскай мовы А.Дзітрыха). У Хроніцы М.Стрыйкоўскага назва гучыць як “Слаўная бітва з Масквою”. Музыка народная – мелодыя народнай песні “Куды едзеш, Рамане?”. Але аналагі гэтай мелодыі можна сустрэць сярод нямецкай музыкі 16 ст. Адаптацыя тэкста да мелодыі выканана З.Сасноўскім. 

Разам гетманы свае, Гэй польскі ды літоўскі
Моц з’яднаўшы на бітву, Гэй прыцягнулі войскі

Ды за Воршу колькі міль, Гэй дзе цячэ Крапіўна
Дзе маскоўскі быў пагром, Гэй помны незабыўна

Рушыць на літву масква, Гэй Канстанцін жа смела
Даў рашучы ім адпор, Гэй бо чыніў умела.

Так літвінаў князь натхніў, Гэй моцна, красамоўна
Што нясецца прэч масква, Гэй прэцца стрымгалоўна

Аж палякі колюць, б’юць, Гэй дзідамі заўзята
Свішчуць стрэлы, зброі звон, Гэй бразгатанне латаў

Коней літвіны гналі, Гэй за масквой імчалі
Дзе спаткалі люта там, Гэй як жывёл рубалі

Добра воі пешыя, Гэй тут дапамагалі
Бо маскоўцаў шмат з рушніц, Гэй дужа шмат паклалі

Ды гарматы Канстанцін, Гэй загадаў схаваці
Каб маскоўцаў потым тых, Гэй на ражон узняці

Канстанціна ваяры, Гэй у бакі звярнулі
А гарматы па маскве, Гэй ды з кустоў пальнулі

Ядры гучна выючы, Гэй шмат масквы паклалі
Бо растрэлу гэткага, Гэй тыя не чакалі

Звон і крыкі, сечы трэск, Гэй пылу хмара ўстала
Ды фартуна зноў Літву, Гэй зноў Літву абрала

Рубіць, крышыць, б’е маскву, Гэй дзідамі збівае
Кроў забітых струмянём, Гэй з чэраваў сцякае

Тут палякі рушылі, Гэй з дзідамі даўгімі
Ды і гетман Радзівіл, Гэй Радзівіл быў з імі

Разам з сотняй казакоў, Гэй ды маскву грамілі
Пыху ім ранейшую, Гэй неўзабаве збілі

Тая бітва лютая, Гэй цэлы дзень трывала
Аж пакуль маскоўцаў тых, Гэй ноч пашкадавала

Так Літва з палякамі, Гэй мужна ваявалі
Славе продкаў навякі, Гэй гонар аказалі.

tekstovoi.ru

Текст песни Стары Ольса - Аршанская бітва 1514 перевод, слова песни, видео, клип

Аршанская бітва 1514 г.
Вершаваная аповесць 1582 г.

Словы Мацея Стрыйкоўскага (“Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі” (1582), пераклад з польскай мовы А.Дзітрыха). У Хроніцы М.Стрыйкоўскага назва гучыць як “Слаўная бітва з Масквою”. Музыка народная – мелодыя народнай песні “Куды едзеш, Рамане?”. Але аналагі гэтай мелодыі можна сустрэць сярод нямецкай музыкі 16 ст. Адаптацыя тэкста да мелодыі выканана З.Сасноўскім.

Разам гетманы свае, Гэй польскі ды літоўскі
Моц з’яднаўшы на бітву, Гэй прыцягнулі войскі

Ды за Воршу колькі міль, Гэй дзе цячэ Крапіўна
Дзе маскоўскі быў пагром, Гэй помны незабыўна

Рушыць на літву масква, Гэй Канстанцін жа смела
Даў рашучы ім адпор, Гэй бо чыніў умела.

Так літвінаў князь натхніў, Гэй моцна, красамоўна
Што нясецца прэч масква, Гэй прэцца стрымгалоўна

Аж палякі колюць, б’юць, Гэй дзідамі заўзята
Свішчуць стрэлы, зброі звон, Гэй бразгатанне латаў

Коней літвіны гналі, Гэй за масквой імчалі
Дзе спаткалі люта там, Гэй як жывёл рубалі

Добра воі пешыя, Гэй тут дапамагалі
Бо маскоўцаў шмат з рушніц, Гэй дужа шмат паклалі

Ды гарматы Канстанцін, Гэй загадаў схаваці
Каб маскоўцаў потым тых, Гэй на ражон узняці

Канстанціна ваяры, Гэй у бакі звярнулі
А гарматы па маскве, Гэй ды з кустоў пальнулі

Ядры гучна выючы, Гэй шмат масквы паклалі
Бо растрэлу гэткага, Гэй тыя не чакалі

Звон і крыкі, сечы трэск, Гэй пылу хмара ўстала
Ды фартуна зноў Літву, Гэй зноў Літву абрала

Рубіць, крышыць, б’е маскву, Гэй дзідамі збівае
Кроў забітых струмянём, Гэй з чэраваў сцякае

Тут палякі рушылі, Гэй з дзідамі даўгімі
Ды і гетман Радзівіл, Гэй Радзівіл быў з імі

Разам з сотняй казакоў, Гэй ды маскву грамілі
Пыху ім ранейшую, Гэй неўзабаве збілі

Тая бітва лютая, Гэй цэлы дзень трывала
Аж пакуль маскоўцаў тых, Гэй ноч пашкадавала

Так Літва з палякамі, Гэй мужна ваявалі
Славе продкаў навякі, Гэй гонар аказалі.

tekstanet.ru

Отправить ответ

avatar
  Подписаться  
Уведомление о